24 красавiка 2024, Серада, 15:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейская настаўніца назвала вучня "ідыётам" праз веравызнанне

39
Берасцейская настаўніца назвала вучня "ідыётам" праз веравызнанне

Жыхар пасёлка Мухавец Берасцейскага раёна паскардзіўся ў міліцыю на праявы рэлігійнай нецярпімасці з боку настаўніцы мясцовай школы.

Як распавёў Юры Свірэпа, ягоны сын, які вучыцца ў 6-м класе, пабіўся з сынам настаўніцы. Са слоў бацькі, пасля здарэння настаўніца назвала сына Свірэпа «ідыётам-баптыстам» і прыстрашыла, што ў яго могуць быць праблемы ў школе, піша сайт ПЦ «Вясна».

«Мы ўбачылі агрэсію, нежаданне развязваць праблему, а жаданне паказаць, што яна - настаўніца, і табе, маўляў, яшчэ вучыцца ў нас», - кажа Юрый Свірэпа. Паводле ягоных слоў, гэта не першы выпадак такіх праяваў неталерантнасьці: у прыватнасці, з такім падыходам давялося сутыкнуцца і пры наведванні мясцовай медыцынскай установы, калі пры патрабаванні належнага абслугоўвання гучала выказванне накшталт «вам тут яшчэ давядзецца лячыцца.

Паколькі настаўніца не захацела выбачыцца за свае паводзіны, Юрый Свірэпа паскардзіўся на яе ў міліцыю і ва ўправу адукацыі. Аднак ініцыятар скаргі гатовы ў кожны момант адклікаць сваю заяву, калі настаўніца прызнае сваю памылку за абразлівыя выказванні ў адрас баптыстаў.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках