23 красавiка 2024, aўторак, 10:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO: Колькасць войскаў Расеі на мяжы Украіны расце

8
NATO: Колькасць войскаў Расеі на мяжы Украіны расце

Колькасць расейскіх вайскоўцаў і ўзбраення ўздоўж мяжы з Украінай пастаянна павялічваецца.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на камандуючага сіламі NATO ў Еўропе генерала амерыканскіх ВПС Філіпа Брыдлава. З ягоных звестак, цяпер на мяжы знаходзіцца больш за 12 тысяч вайскоўцаў з боку Расеі, піша РБК.

«Мы назіраем рух (людзей і тэхнікі) з Цэнтральнай вайсковай акругі Расеі ў раёне Растова, дзе яны збіраюцца, праходзяць навучанне і рухаюцца ў напрамку мяжы», - заявіў генерал.

Нагадаем, 29 ліпеня Еўразвяз узгадніў, а ЗША абвясцілі аб новых жорсткіх санкцыях у дачыненні да Расеі. Раней прэзідэнт ЗША Барак Абама паведаміў, што новыя санкцыі былі накладзеныя ЕЗ і Амерыкай на Расею пасля таго, як Злучаныя Штаты папярэдзілі Расею аб недапушчальнасці павелічэння колькасці войскаў уздоўж мяжы з Украіны і перадачы сучаснага ўзбраення апалчэнцам.

ЗША таксама выказваюць насцярожанасць, што павелічэнне колькасці расейскіх войскаў на ўкраінскай мяжы можа стварыць падставу для ўварвання ва Усходнюю Украіну з мэтай падтрымкі паўстанцаў. «Мы назіралі істотнае перастраенне расейскіх войскаў уздоўж мяжы, што Расея можа прадставіць як так званае гуманітарнае або міратворчае ўмяшанне на Украіну», - заявіў намеснік памочніка прэзідэнта ЗША ў нацыянальнай бяспецы Тоні Блінкоў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках