19 красавiка 2024, Пятніца, 5:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз спёку МТЗ працуе ноччу

10
Праз спёку МТЗ працуе ноччу

Менскі трактарны завод увёў дадатковыя рэгламентаваныя перапынкі для работнікаў гарачых цэхаў ва ўмовах спёкі.

У некаторых цэхах, дзе размешчана ў тым ліку ліцейная, кавальная вытворчасць, тэмпература апошнімі днямі перавышае 40 градусаў. «У сваім родзе ў экстрэмальных умовах на нашым заводзе працуе блізу 5 тысяч чалавек», - распавёў БелТА намеснік генеральнага дырэктара МТЗ кадраў, сацразвіцця і ідэалагічнай працы Васіль Тымановіч.

29 ліпеня адбылася рабочая нарада, дзе было разгледжана пытанне працаздольнасці вентыляцыі ва ўсіх участках цэхаў, забеспячэння работнікаў пітной вадой, выкарыстанне дадатковых рэгламентаваных перапынкаў на 15-20 хвілін праз пэўныя інтэрвалы.

30 ліпеня прайшла экстраная нарада, дзе кіраўнікі падраздзяленняў далажылі пра магчымасці далейшай працы і агучылі прапановы змянення яе рэжыму. «Практычна на 99% цэхі працуюць у ранейшым рэжыме, за выключэннем механічнага цэха № 1 і кавальскага цэха, які складаецца з пяці участкаў. Пасля заканчэння першай змены тэмпература там зашкальвае і перавышае нормы, якія мы можам дапусціць», - распавёў намеснік гендырэктара. У выніку вячэрняя змена перакладзеная на начны час.

Васіль Тымановіч звярнуў увагу, што «ўсе нашы гарачыя цэхі забяспечваюцца пітной вадой уласнай вытворчасці. Не толькі цяпер, а з чэрвеня да сярэдзіны верасня кожнаму супрацоўніку вылучаецца пітная вада».

Ён падкрэсліў, што, нягледзячы на складаныя ўмовы працы, надзвычайных здарэнняў, звязаных са спякотай гэтым летам, на Менскім трактарным заводзе зафіксавана не было.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках