29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка дапаможа Крамлю зрэалізаваць праект «Расейскі свет»

40
Лукашэнка дапаможа Крамлю зрэалізаваць праект «Расейскі свет»

Чым скончацца перамовы ў Менску?

Лукашэнка гатовы памірыць Маскву і Кіеў. Беларускі дыктатар пагадзіўся з ідэяй прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі аб арганізацыі ў Менску сустрэчы зацікаўленых бакоў для ўрэгулявання крызісу ў Данбасе. Перамовы пачнуцца сёння. Міністр замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў паведаміў учора на прэс-канферэнцыі, што вітае кожны намер што да перамоваў і шануе прапанову Лукашэнкі. Пра тое, чым можа скончыцца сустрэча ў Менску, піша маскоўскае выданне «Ведомости».

«Правядзенне сустрэчы аб сітуацыі ва Украіне ў суседняй дзяржаве прадэманструе, што правільнае пазіцыянаванне, уменне лавіяваць паміж суседзямі і хуткая рэакцыя могуць змяніць да лепшага сітуацыю, якая негатыўна ўплывае на рэпутацыю краін і лідэраў, зрабіць іх важнымі гульцамі на міжнароднай арэне. Зварот афіцыйнага Кіева да Менска выкліканы сумай абставінаў. Лукашэнка ўважаецца за аднаго з нешматлікіх цяперашніх хаўруснікаў Расеі, ягоная постаць як арганізатара сустрэчы або патэнцыйнага пасярэдніка не выклікае раздражнення ў Крамля, тым больш што прэзідэнт Беларусі не раз асуджаў беспарадкі на Майдане», - гаворыцца ў артыкуле.

Выданне падкрэслівае, што, пры гэтым, Лукашэнка асабіста прысутнічаў на інаўгурацыі Парашэнкі 8 чэрвеня 2014 года. Аўтар артыкула мяркуе, што перамовы могуць паўплываць на ягоны імідж на Захадзе.

«Так ці інакш, Лукашэнка паспяхова рэалізаваў плюсы геаграфічнага становішча сваёй краіны, якая мяжуе з Расеяй, Украінай і Еўразвязам, а таксама замежнапалітычнага лавіявання: застаючыся хаўруснікам Масквы, Менск дыстанцаваўся ад непрымірымасці Крамля ва ўкраінскім пытанні. У выпадку поспеху перамоваў у Беларусі Лукашэнка тэарэтычна можа стаць памочнікам Крамля ў рэалізацыі праекта «Расейскі мір», - падсумоўвае выданне.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках