29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Ва ўмовах замежнай агрэсіі мы абавязаныя быць адзінымі

4
Парашэнка: Ва ўмовах замежнай агрэсіі мы абавязаныя быць адзінымі

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка чакае, што Вярхоўная рада Украіны на пазачарговым паседжанні ў чацвер прыме законапраекты, прапанаваныя Кабінетам міністраў.

Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта Украіны.

"Законы, на якіх намагае ўрад, непапулярныя, цяжкія, але вельмі патрэбныя. Сёння пастановы парламента патрэбныя не толькі для фінансавання войска, хоць гэта пытанне нумар адзін. Пастановы парламента патрэбныя для таго, каб працавала эканоміка, дзяржава агулам, каб людзі адчувалі сябе упэўненымі і абароненымі", - сказаў Парашэнка.

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што праца Вярхоўнай рады не павiнна быць спаралізаваная, а галінам улады патрэбная кансалідацыя.

"Так сталася, што менавіта на лёс нашага пакалення выпала вялікая адказнасць – бараніць права на ўласную незалежную дзяржаву, супраць якой вядзецца замежная агрэсія. Унутранымі супярэчнасцямі абавязкова скарыстаецца вораг", - адзначыў Парашэнка.

Ён паведаміў, што звярнуўся да народных дэпутатаў і Кабінета міністраў з выразным патрабаваннем: "Ва ўмовах замежнай агрэсіі мы абавязаныя быць адзінымі".

"Я сказаў народным дэпутатам: "Вы маеце права выбару - галасаваць "супраць" ці "за" прэзідэнта і ўрад. Але вы заўсёды павінны галасаваць за Украіну", - заявіў прэзідэнт.

Ён таксама заклікаў парламентарыяў размаўляць на мове кампрамісаў, а не ультыматумаў.

"Эмоцыі не павінны браць верх над розумам. Дзейнічаць інакш - значыць, адкрыць другі фронт супраць Украіны", - падсумаваў Парашэнка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках