25 красавiка 2024, Чацвер, 14:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маштабныя пажары пад Менскам: неба над горадам зацягнутае дымам

25

Паўночныя і ўсходнія раёны беларускай сталіцы сёння днём завалакло дымам.

Пра гэта паведаміў у «Твітэры» карыстальнік Nordan. «Перад уездам у Менск на М4 цяпер гарыць поле са збожжам», - піша ён.

Рэдакцыя сайта charter97.org звярнулася за ўдакладненнямі да прэс-сакратар МНС Віталя Навіцкага. «Не ў курсе, ні аб якім пажары мне не вядома. Хай тыя людзі, якія размяшчаюць фатаграфіі пажару ў інтэрнэце, патэлефануюць на нумар 101», - сказаў ён.

Ужо праз некалькі хвілін МНС распаўсюдзіла афіцыйнае паведамленне пра пажары. Як высветлілася, ёсць два месцы ўзгарання. «Ля Менска гарыць іржышча, а не поле са збожжам. Нашы падраздзяленні працуюць», - паведаміў БелТА прэс-сакратар ведамства.

Гарэнне ржышча і сухой травы назіралася ў раёне вуліцы Карастаянавай і Даўгінаўскага тракта. Для тушэння там знаходзіцца 13 адзінак тэхнікі, у тым ліку МНС. Таксама ржышча і сухая трава гарэлі ў Менскім раёне на полі каля вёскі Малы Трасцянец, дзе працуе 9 адзінак тэхнікі.

Фото: @Shurik_fm

У выніку пры ўдзеле больш за 20 адзінак тэхнікі, у тым ліку гелікоптэра Мі-8 авіяцыі МНС, пажар патушылі.

Фото - @Motolko
Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках