25 красавiка 2024, Чацвер, 19:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік «Лукойла»: Санкцыі закрануць усе расейскія кампаніі

2
Кіраўнік «Лукойла»: Санкцыі закрануць усе расейскія кампаніі

Хоць «Лукойл» і не трапіў у санкцыйны спіс, кампанія рыхтуецца да наступстваў увядзення абмежавальных мер.

Санкцыі Захаду супраць Расеі зробяць негатыўны ўплыў не толькі на Лукойл, але і на іншыя расейскія кампаніі. Пра гэта заявіў у чацвер кіраўнік другой па велічыні нафтагазавай кампаніі ў Расеі Вагіт Алекпераў, паведамляе Reuters.

«Санкцыі звязаныя з краінай, а мы - расейская кампанія. Гэта паўплывае на нас, як і на ўсіх астатніх», - растлумачыў Алекпераў.

Санкцыі вымусяць Лукойл скараціць сваю інвестыцыйную праграму ў сувязі з абмежаваным доступам да фінансавых сродкаў, паведаміў кіраўнік кампаніі.

«Лукойл», у якой Алекпераў з'яўляецца адным з ключавых акцыянераў, не была згаданая ў санкцыйным спісе. Тым не менш, кампанія пераглядае сваю праграму развіцця, каб прыстасавацца да пашыраных абмежавальных мер, якія накіраваныя супраць Расеі за яе ўдзел ва ўкраінскім канфлікце, піша «Карэспандэнт».

«Мы разглядаем некалькі варыянтаў, і, вядома, той факт, што доступ да фінансавання будзе абцяжараны, можа прывесці да скарачэння нашых выдаткаў і інвестыцыйных праграм», - сказаў Алекпераў.

«Лукойл» вылучыў на гэты год $20 млрд інвестыцый, вялікая частка якіх павінна пайсці на радовішча Заходняя Курна-2, размешчанае на поўдні Ірака. Кампанія таксама мае намер пачаць здабычу на радовішчы ў Каспійскім моры ў наступным годзе.

У апошнія гады «Лукойл» агрэсіўна пашыраўся за мяжой, каб кампенсаваць памяншэнне здабычы нафты ў Расеі, дзе яе запасы ўсё больш высільваюцца, адзначае агенцтва.

Сёння Лукойл паведаміў, што ён дамовіўся з аўстрыйскай кампаніяй AMIC Energy Management GmbH аб продажы 100% ПЗІ «Лукойл-Украіна», якой належыць 240 аўтазаправачных станцый і шэсць нафтабазаў у краіне.

«Мы аптымізуем партфель актываў. Сёння кампанія факусуецца на расейскіх праектах», - растлумачыў кіраўнік «Лукойлу».

Алекпераў дадаў, што «Лукойл» можа прадаць яшчэ некаторыя актывы ва Усходняй Еўропе, але адмовіўся ўдакладняць падрабязнасці. У кампаніі ёсць нафтаперапрацоўчыя заводы ў Балгарыі і Румыніі.

Нагадаем, напярэдадні ЕЗ афіцыйна ўвёў супраць Расеі сектаральныя эканамічныя санкцыі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках