20 красавiка 2024, Субота, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найбуйнейшыя банкі Расеі - пад новымі санкцыямі ЕЗ

23
Найбуйнейшыя банкі Расеі - пад новымі санкцыямі ЕЗ

(абноўлена - 18:40) Еўрапейскі Звяз пашырыў санкцыі супраць Расеі.

Пад іх трапілі «Ашчадбанк», ВТБ, «Газпрамбанк», «Знешэканамбанк», «Рассельгасбанк». Інфармацыю пра новыя санкцыі супраць Расеі апублікаваў афіцыйны часопіс ЕЗ.

Новыя абмежавальныя меры ўведзеныя супраць крэдытных арганізацый, доля дзяржавы ў якіх перавышае 50% прама ці ўскосна. Санкцыі дзейнічаюць цягам года з магчымасцю перагляду праз тры месяцы.

Грамадзянам і кампаніям краін Еўразвяза забаронена купляць або прадаваць новыя аблігацыі, акцыі або падобныя фінансавыя інструменты з тэрмінам пагашэння звыш 90 дзён, выпушчаныя банкамі, уключанымі ў спіс. Іншыя аперацыі ў ЕЗ гэтым банкам не забароненыя.

Акрамя таго, новыя санкцыі ЕЗ накіраваныя на тэхналогіі выведкі і здабычы на шэльфе, у Арктыцы і на сланцавых радовішчах.

Раней ЗША ўвялі аналагічныя меры супраць «ЗЭБ», «Газпрамбанка», «ВТБ» і «Банка Масквы».

Санкцыі ўступаюць у сілу з 1 жніўня.

Фота: РБК

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках