25 красавiка 2024, Чацвер, 13:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперты АБСЕ абследавалі месца катастрофы «Боінга»

Эксперты АБСЕ абследавалі месца катастрофы «Боінга»

На гэты момант эксперты пакінулі месца трагедыі і вярнуліся на месца свайго базавання.

Група назіральнікаў Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе і міжнародных экспертаў абследавала месца падзення самалёта «Боінг-777» малайзійскай авіялініі, і вярнулася ў бяспечную зону да месца свайго базавання. Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта Украіны ў чацвер, 31 ліпеня.

«Нягледзячы на супрацьдзеянне баевікоў, групе інспектараў у складзе васьмі прадстаўнікоў АБСЕ, дваіх Аўстраліі, дваіх Нідэрландаў быў забяспечаны доступ да месца падзення збітага самалёта рэйса МН17», - гаворыцца ў паведамленні.

Напярэдадні спікер інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Андрэй Лысенка паведаміў, што на месцы падзення малайзійскага «Боінга-777» каля Тарэза Данецкай вобласці сепаратысты абсталявалі баявыя пазіцыі і замініравалі падыходы.

Фота: Reuters

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках