20 красавiка 2024, Субота, 5:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Закон аб біржавым гандлі ў Беларусі зменяць

1
Закон аб біржавым гандлі ў Беларусі зменяць

У Беларусі плануецца ўнесці змяненні і дапаўненні ў закон аб біржавым гандлі.

Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі 31 ліпеня начальнік аддзела метадалогіі і перспектыўнага развіцця ААТ «Беларуская універсальная таварная біржа» (БУТБ) Сяргей Майсейчык, піша БелаПАН.

«Біржа выйшла з прапановай у Міністэрства гандлю, што мае права заканадаўчых ініцыятыў, і яно нас падтрымала ў пытанні ўнясення зменаў. Падрыхтаваны праект закона, які прайшоў узгадненне ў зацікаўленых органах і знаходзіцца на разглядзе ва ўрадзе», - заявіў ён.

Сярод навацый – надаванне права для нерэзідэнтаў Беларусі вядзення брокерскай дзейнасці, замацаванне за біржай функцый рэгістрацыі пазабіржавых угод, дазвол біржы гандляваць паслугамі.

«Норма аб праве нерэзідэнтам весці брокерскую дзейнасць у першую чаргу накіравана на пашырэнне кліенцкай базы біржы. Мы мяркуем дзейнічаць у такіх напрамках, як надавання права працаваць брокерамі нашым прадстаўніцтвам за мяжой і буйным кампаніям за мяжой, якія не маюць у Беларусі сваіх прадстаўніцтваў. Гэтая прапанова вылучаная ў сувязі з тым, што існуе моўны бар'ер, калі замежныя кліенты даручаюць нашым брокерам здзейсніць тую ці іншую угоду, што тармозіць якасць абслугоўвання і хуткасць рэакцыі», - растлумачыў Майсейчык.

«Мэта рэгістрацыі пазабіржавых угод - зрабіць біржу цэнтралізаванай крыніцай рынкавай інфармацыі аб коштах. Мы павінны валодаць поўнай інфармацыяй у тым ліку і пра пазабіржавыя угоды для таго, каб падаваць яе і ўдзельнікам рынку, і куратарскім органам. Для выканання гэтай функцыі распрацаванае праграмнае забеспячэнне. Плануем, што пасля прыняцця закона арыенціровачна сёлета ў кастрычніку-снежні будзем працаваць у гэтым кірунку, - сказаў прадстаўнік біржы. - Калі ў біржавых таварах у нас усё адрэгулявана, і даслоўна праз гадзіну пасля таргоў гатовыя каціроўкі, і мы іх у адкрытым доступе публікуем, то на пазабіржавым рынку - цёмны лес. Каб даведацца пра гэты сегмент, трэба рабіць запыты ў спецыяльныя інстытуты, а гэта грошы і час. Такая інфармацыя хутка робіцца неактуальнай».

Што тычыцца паслуг, то ў БУТБ звяртаюцца кліенты, якія хацелі б праводзіць таргі ў IT-сферы. «Гэта вялікі рынак і не вельмі празрысты. Мы бачым вялікі роскід коштаў, калі заказваем праграмныя прадукты ў іншых арганізацый. Таксама прадметам гандлю могуць стаць будаўнічыя і іншыя паслугі», - мяркуе Майсейчык.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках