26 красавiка 2024, Пятніца, 2:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заходнія музыкі баяцца ехаць у Расею

4
Заходнія музыкі баяцца ехаць у Расею

Групы з ЗША, Канады і Швецыі адмовіліся ўдзельнічаць у фэсце Kubana.

Сёлета расейскі музычны фэст Kubana, што праходзіць у Краснадарскім краі ў Расеі, пройдзе астатні раз. Пра гэта сайту charter97.org паведамляюць арганізатары фэсту.

«Сёлета Kubana адбудзецца астатні раз. Абставіны мацнейшыя за нас», - кажуць яны.

Тыдзень таму стала вядома аб тым, што многія гурты адмовіліся ўдзельнічаць у фэсце. Сярод іх - Кельтыкі-панк-гурта з Канады The Real McKenzies, амерыканскі панк-рок-гурт Authority Zero і панк-рок-гурт са Швецыі Millencolin. Кіраўніцтва фэсту адмаўляецца даваць тлумачэнні, аднак як стала вядома сайту charter97.org з замежных СМІ, групы адмовіліся ехаць у Расею «з меркаванняў бяспекі».

Музычны фэст Kubana сёлета пройдзе з 14 да 19 жніўня на сваёй радзіме ў пасёлку Весялоўка Таманскай паўвыспы. Сярод заяўленых удзельнікаў - паўднёваафрыканскі музычны калектыў Die Antwoord, нямецкія электроншчыкі Scooter, ска-панк з Фларыды Less Than Jake, ангельскі інды-рок-гурт Spector і многія іншыя.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках