25 красавiка 2024, Чацвер, 12:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Wall Street Journal: Патрэбныя яшчэ больш жорсткія санкцыі супраць РФ

4
The Wall Street Journal: Патрэбныя яшчэ больш жорсткія санкцыі супраць РФ

Для змены курсу Крамля спатрэбяцца значна больш глыбокія санкцыі, чым прынятыя да сёння.

Пра гэта сцвярджаюць журналісты The Wall Street Journal, спасылаючыся на меркаванні амерыканскіх экспертаў у санкцыях, а таксама дзеючых і былых чыноўнікаў, піша Инопресса.ру. «Асабліва варта накласці санкцыі на энэргетычны сектар Расеі», - дадаюць аўтары артыкула.

Адміністрацыя Абамы ўзяла за ўзор фінансавы ціск на Іран. «За апошнія тры гады экспарт іранскай нафты скараціўся ўдвая, іранскія банкі пераважна адрэзаныя ад глабальнай фінансавай сістэмы. Белы дом сцвярджае, што гэта заахвоціла Тэгеран упершыню ўступіць у сур'ёзныя перамовы, мэта якіх - утаймаванне іранскай ядзернай праграмы», - гаворыцца ў артыкуле.

Зрэшты, амерыканскія і еўрапейскія распрацоўшчыкі гэтай стратэгіі падкрэсліваюць: каб дасягнуць гэтага выніку, спатрэбілася нарошчваць санкцыі больш за 10 гадоў.

Акрамя таго, ЗША і ЕЗ давялося рыхтавацца да патэнцыйнага негатыўнага эфекту для эканомікі, што выражаўся ў падвышэнні коштаў на нафту. Эканамічная кампанія супраць Расеі тоіць небяспеку яшчэ вялікімі рызыкамі. Расейская эканоміка больш інтэграваная ў еўрапейскую, чым іранская, яе доля ў сусветнай эканоміцы і інвалютных рэзервах таксама нашмат большыя за іранскую, заўважаюць аўтары.

Зрэшты, Сцюарт Ліві, які кіраваў санкцыямі супраць Ірана ў Мінфіне ЗША, заўважае: «З Расеяй сітуацыя падобная на сітуацыю з Іранам: ёсць праблема замежнай палітыкі і нацыянальнай бяспекі, дзе аднымі перамовамі нічога не даб'ешся... і дыпламатыя без рычагоў ціску не спрацуе» .

Як чакаецца, неадкладны эканамічны эфект новых санкцый будзе невялікі. Яны не закранулі асноўнага кірунку дзелавых сувязяў Расеі з Захадам - паставак нафты і газу ў краіны ЕЗ. «Калі па-сапраўднаму абмежаваць экспарт расейскіх энерганосьбітаў, вы нашкодзіце ЕЗ не менш, чым Расеі», - прызнае Стэфан Лене, навуковы супрацоўнік Carnegie Europe.

І ўсё ж Мінфін ЗША кажа, што рыхтуе новыя сродкі супраць Крамля. «Мы вельмі дакладна патлумачылі, што можам і будзем ўзмацняць націск, калі Расея не зменіць свой курс», - сказаў неназваны высокапастаўлены амерыканскі чыноўнік.

Дзеючыя і былыя амерыканскія чыноўнікі згадалі пра два сродкі супраць Ірана.

«Першы - закон ад 2010 года, накладаць санкцыі на ўсе замежныя і амерыканскія фірмы, якія надалей мелі дзелавыя адносіны з іранскімі банкамі і кампаніямі з санкцыйнага спісу», - піша газета. Замежныя фірмы былі вымушаныя выбіраць - мець дзелавыя сувязі з ЗША альбо з Іранам.

«Другі крок - у 2012 годзе Белы дом наклаў санкцыі на Цэнтрабанк Ірана, праз які праводзіцца фактычна ўвесь экспарт іранскай нафты. Гэта стала фактычным нафтавым эмбарга для Тэгерана, а ЕЗ афіцыйна забараніў імпарт іранскай нафты», - гаворыцца ў артыкуле.

На думку чыноўнікаў, Вашынгтон і Брусель павінны растлумачыць Крамлю, што новыя балючыя санкцыі не за гарамі.

Марк Дубовіц з Foundation for Defense of Democracies раіць забараніць расейскім банкам выкарыстанне глабальных банкаўскіх сістэм і ўнесці ў чорны спіс кампаніі, якія маюць справу з расейскімі арганізацыямі з санкцыйнага спісу.

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках