20 красавiка 2024, Субота, 15:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Племя з Бразіліі ўпершыню пазнаёмілася з цывілізацыяй

12
Племя з Бразіліі ўпершыню пазнаёмілася з цывілізацыяй

Група індзейцаў, што ніколі раней не ўступала ў кантакт з прадстаўнікамі цывілізацыі, выйшла з ізаляцыі.

Аб гэтым паведамляе РІА Навіны са спасылкай на Нацыянальны індзейскі фонд Бразіліі.

Кантакт адбыўся на берагах ракі Энвіра ў бразільскім штаце Акрі блізу мяжы з Перу. Да гасцей з джунгляў выйшаў таксама індзеец з племені ашанінкаў, які, аднак, даўно знаёмы з цывілізацыяй.

З адзення на ім былі толькі плаўкі, а ў руках ён нёс дзве звязкі бананаў, якія ўручыў індзейцам, не знаёмым з цывілізацыяй. Тыя ў сваю чаргу прынялі дар, хоць паводзілі сябе насцярожана.

Паводле звестак тэлеканала Globo, навукоўцы ўважаюць што індзейцы, якія выйшлі з джунгляў належаць да панаанскай моўнай групы. Хутчэй за ўсё, індзейцы былі вымушаныя перасекчы мяжу Перу і Бразіліі ў сувязі з дзеяннямі нелегальных лесарубаў і атрадаў наркамафіі, што гаспадараць на іх родных землях.

Раёны бразільскай Амазоніі з'яўляюцца прыстанішчам для самай вялікай на зямлі колькасці плямёнаў, якія жывуць асобна ад цывілізацыі. Паводле падлікаў бразільскага боку, такіх груп можа быць блізу 80.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках