19 красавiка 2024, Пятніца, 9:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У выставе ўзбраення ў Менску возьмуць удзел 15 расейскіх арганізацый

4
У выставе ўзбраення ў Менску возьмуць удзел 15 расейскіх арганізацый

У 7-й Міжнароднай выставе ўзбраення і вайсковай тэхнікі Milex-2014, якая пройдзе ў Менску 9-12 ліпеня, возьмуць удзел 15 расейскіх арганізацый.

Пра гэта паведамляе Федэральная служба вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтву Расеі.

Арганізатар расейскай экспазіцыі плошчай 625 кв метраў (агульная плошча экспазіцыі на адкрытых і закрытых пляцоўках - 13.000 кв метраў) - дзяржаўная карпарацыя «Растэхналогіі», паведамляе БелаПАН. 


З 15 расейскіх арганізацый 10 пакажуць прадукцыю вайсковага прызначэння (ПВП), у тым ліку 4 суб'екты вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва: ААТ «Расабаронэкспарт», ААТ «НПК «Уралвагонзавод», ААТ « НВА «Сплаў», ААТ «НВА «Прыбор». Усяго будзе прадэманстравана 218 экспанатаў ПВП.

ААТ «НПК «Уралвагонзавод» пакажа ўзор мадэрнізаванага танка Т-72 з сістэмай кіравання агнём з цеплавізійным прыцэлам замежнага вырабу.

Федэральная служба вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва выказвае надзею, што Міжнародная выстава ўзбраення і вайсковай тэхнікі Milex-2014 дасць магчымасць умацаваць дзелавыя сувязі Расеі з замежнымі партнёрамі ў вайскова-тэхнічнай галіне, гаворыцца ў паведамленні ФСВТС.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках