28 сакавiка 2024, Чацвер, 11:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі падаражэлі бензін і дызельнае паліва

106
У Беларусі падаражэлі бензін і дызельнае паліва

З 8 ліпеня дызельнае паліва будзе каштаваць 10300 беларускіх рублёў, АІ-92 - 9300 руб, АІ-95 - 10000 руб.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў канцэрне "Белнафтахім".

Бензін аўтамабільны неэтылаваны Нармаль-80, бензін неэтыляваны АІ-80-К3 (АІ-80-К4, АІ-80-К5) будзе каштаваць 8400 беларускіх рублёў за 1 літр; бензін аўтамабільны АІ-92-К3 - 9100 беларускіх рублёў; бензін аўтамабільны АІ-92-К5, бензін неэтылаваны АІ-92-К5-Еўра - 9300 беларускіх рублёў; бензін аўтамабільны АІ-95-К5, бензін неэтылаваны АІ-95-К5-Еўра - 10000 беларускіх рублёў; паліва дызельнае ДТ-Л-К4, гатунак З, паліва дызельнае ДТ-З-К4, гатунак F - 10100 беларускіх рублёў; паліва дызельнае ДТ-Л-К5, гатунак З, паліва дызельнае ДТ-З-К5, гатунак F - 10300 беларускіх рублёў; паліва дызельнае ДТ-З-К5 клас 2 - 11600 беларускіх рублёў.

Кошты паліва ў сярэднім выраслі на 5%.

"Перагляд коштаў зроблены ў мэтах частковай кампенсацыі адмоўнага ўплыву змены курсу беларускага рубля ў дачыненні да замежных валют, а таксама ў мэтах паэтапнага збліжэння коштаў нафтапрадуктаў у Рэспубліцы Беларусь і Расейскай Федэрацыі", - паведамілі ў канцэрне.

Апошні раз паліва ў Беларусі даражэла ў канцы 2013 года. Тады "Белнафтахім" падняў кошты ў сярэднім на 2%.

Напісаць каментар 106

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках