23 красавiка 2024, aўторак, 11:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве правялі таемную паніхіду аб загінулых у Данбасе (Фота)

142

Афіцыйна спецвайскоўцы ПДВ нібыта знаходзіліся ў адпачынку.

У Маскве ў нядзелю без залішняга тлуму прайшла паніхіда аб тузіну байцоў з нібыта 45-га палка спецвойскаў паветрана-дэсантных войскаў Расеі.

Партрэты дэсантнікаў і проста забітых грамадзян Расеі стаяць у шэраг у зале дзесьці ў раёне Паўднёвы Захад.

Пра гэта паведамляе "Свободный журнал" са спасылкай на відавочцу, які сцвярджае: хлопцы загінулі ў адпачынку.

Москва оплакивает погибших в Донецке. Фото freejournal.biz

"У Маскве развіталіся з байцамі 45-га палка спецвойскаў ПДВ, якія неяк адначасова загінулі пры невядомых абставінах. Ці то групавы няшчасны выпадак, ці то іх знішчылі падчас АТА ва Украіне", - піша блогер, адзначаючы, што "ў суседняй і братняй Масковіі пачалося пахаванне ўсякага кшталту казачкоў, жаўнераў фартуны, праваслаўных ваякаў, а таксама байцоў асобных родаў войскаў".

Смерцяў шмат, хоць у Расеі апошнімі днямі не праводзіліся спецаперацыі з удзелам спецвойскаў і не паведамлялася аб ахвярах сярод асабовага складу Узброеных сіл Расеі.

"Сваякам, вядома, мову заняло, - ні слова на камеру. І наогул, які расейскі журналіст цяпер будзе асвятляць тэму шматлікіх страт у шэрагах тэрарыстаў, у тым ліку і сярод расейскіх наймітаў? Бо гэта адважныя рушэнцы пляжаць кіеўскую хунту, адначасна адыходзячы, пакідаючы за сабой купы ламачча і гнілога мяса з дакумэнтамі грамадзян Расеі", - з’едліва камэнтуе сведка падзеі, які выклаў фота.

Первый на фотографии - Николай Леонов, второй - Алексей Юрин, третий - Сергей Жданович.

Але, як высветлілася, не ўсе з загінулых сапраўды былі байцамі 45 палка ПДВ Расеі, пішуць "Подробности".

Дакладна вядома толькі пра дваіх: 21-гадовага Аляксея Юрына з Мажайска і 20-гадовага маскоўца Аляксандра Яфрэмава.

Першы на фота - Мікалай Лявонаў з Днепрапятроўска - ніякага дачынення да 45 палка ПДВ Расеі не меў. Быў казаком, чэмпіён свету ў кікбоксінгу.

А вось ягоны сябар - Аляксандр Марозаў - сапраўды кадравы вайсковец з Тамбова. У яго быў баявы досвед у Чачні, за які той атрымаў Ордэн мужнасці.

Як і яшчэ адзін герой Масквы - 48-гадовы Сяргей Ждановіч, з Электрагорска. Інструктар ФСБ Расеі раней ваяваў у Афганістане, Чачні ды іншых гарачых мясцінах, але загінуў у Данецку пры захопе аэрапорта.

Раней паведамлялася аб двух ідэнтыфікаваных загінулых вайскоўцах 45-га палка ПДВ Расеі.

Аляксей Юрын, 21, Мажайск. Служыў паводле набору ў 45-м гвардзейскім палку спецвойскаў ПДВ УС РФ. Зліквідаваны сіламі АТА ў Данецку.

Тэрарыст Аляксандр Яфрэмаў, №1336, горад Масква (РФ), 45-ы полк спецвойскаў ПДВ РФ. Зліквідаваны сіламі АТА ў Данецку.

Третий слева - Александре Ефремов.

Імёны іншых хлопцаў ды мужчын на партрэтах дагэтуль невядомыя - іх не афішуюць афіцыйныя мэдыі Крамля. Але зусім забыцца пра загінулых у баях на Данбасе Маскве цяжка. Таму ўзнікаюць такія напалову таемныя паніхіды аб героях іхняй, расейскай, вайны.

Второй на фотографии - Александр Ефремов.

Расея на ўвесь свет афіцыйна заяўляе: ніякіх расейскіх вайскоўцаў на Данбасе няма. Бо ва Украіне ідзе грамадзянская вайна, да якой Масква не мае ніякага дачынення.

Напісаць каментар 142

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках