20 красавiка 2024, Субота, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь едзе намесніца міністра ўнутраных спраў Ізраіля

11
У Беларусь едзе намесніца міністра ўнутраных спраў Ізраіля

9-13 ліпеня Беларусь наведае дэлегацыя Ізраіля на чале з намесніцай міністра ўнутраных спраў Фаінай Кіршэнбаум.

Як паведаміла ўправа інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС Беларусі, мэта візіту - умацаванне супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў праваахоўнай сферы і абмен досведам у супрацьдзеянні злачыннасці.

У першы дзень замежныя спецыялісты сустрэнуцца з кіраўніком міліцыі Беларусі Ігарам Шуневічам і з ягоным намеснікам Мікалаем Мельчанкам.

Бакі маюць намер абмеркаваць іміграцыйную палітыку, пытанні барацьбы з нелегальнай міграцыяй і гандлем людзьмі, а таксама некаторыя аспекты выкарыстання біяметрычных баз звестак, прынцыпы іх працы і спосабы захоўвання інфармацыі. Не застанецца без увагі і механізм узаемадзеяння дзвюх устаноў ва ўмовах будучага скасавання візавага рэжыму паміж Ізраілем і Беларуссю.

Дэпутат кнесета Фаіна Кіршэнбаум, якая раней узначальвала Лігу парламенцкай дружбы "Ізраіль - Беларусь", у перыяд знаходжання ў Менску таксама мае намер правесці сустрэчы з беларускімі "парламентарыямі".

Плануецца, што ў рамках візіту ізраільская дэлегацыя наведае Дзяржаўны памежны камітэт і Міністэрства замежных спраў Беларусі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках