20 красавiка 2024, Субота, 7:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Аўтуховіч дамогся выезду ў Менск на лячэнне

3
Мікалай Аўтуховіч дамогся выезду ў Менск на лячэнне

Ваўкавыская міліцыя ўсё ж выпусціла былога палітвязня ў сталіцу для праходжання медычнага абследавання.

Пра гэта Мікалай Аўтуховіч паведаміў сайту charter97.org.

«Мяне ўсё ж выпусцілі ў Менск для праходжання медабследавання. Але гэтым разам я пісаў іншую заяву, гэта значыць каб мяне выпусцілі ў сталіцу на часовае пражыванне. І гэта міліцыянты зрабілі чамусьці без якіх-небудзь пытанняў, хоць на лячэнне не выпускалі. Для гэтага яны патрабавалі паперы з дзяржаўнай медустановы, а накіраванне з прыватнай клінікі ім не пасавала. Я нават пісаў на гэты конт скаргу, але безвынікова», - сказаў ён.

Былы палітвязень адзначыў, што ў сталічнай клініцы будзе займацца не толькі праблемамі з зубамі, а агульным станам здароўя.

«Колькі часу я правяду ў Менску, пакуль не ведаю - усё будзе залежаць ад вынікаў аналізаў. Але магу сказаць, што мінімум 10 дзён», - дадаў Аўтуховіч.

Былы палітычны вязень Мікалай Аўтуховіч 8 красавік выйшаў на волю з Гарадзенскай турмы №1, дзе ён адседзеў 5 гадоў і 2 месяцы. Аднак за ім быў усталяваны прэвентыўны нагляд, паводле правіл якога яму забаронена пакідаць Ваўкавыск без дазволу міліцыі. Раней Аўтуховіч некалькі разоў падаваў заяву на дазвол выехаць у Менск, але атрымліваў адмову.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках