19 красавiка 2024, Пятніца, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінскія эвакуатары пяройдуць на 24-гадзінны рэжым

10
Мінскія эвакуатары пяройдуць на 24-гадзінны рэжым

З 1 ліпеня ў Менску кіроўцы эвакуатараў транспартных сродкаў будуць працаваць у дзве змены.

Гэтую інфармацыю агучыў на аператыўнай нарадзе ў Менгарвыканкаме дырэктар ГА «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі» Аляксандр Канаш, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Эвакуатары першай змены пачынаюць працаваць а 7.30 і сканчаюць а 15.00, другой - з 15.00 да 22.00. Плануецца, што надалей сталічныя эвакуатары пяройдуць на 24-гадзінны рэжым.

Як сказаў А. Канаш, за шэсць месяцаў 2014 на стаянкі аб'яднання дастаўленыя больш за 8,5 тысяч аўтамабіляў. Пры гэтым за захоўванне транспартных сродкаў аб'яднанне атрымала 1,1 млрд рублёў, а за прымусовую эвакуацыю - 2,6 млрд.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках