28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Завадская: Замоўнікі выкрадання Дзмітрыя вядомыя

6
Святлана Завадская: Замоўнікі выкрадання Дзмітрыя вядомыя

Сапраўдныя выкрадальнікі і забойцы Дзмітрыя Завадскага знаходзяцца на волі.

Пра гэта ў інтэрв'ю сайту charter97.org заявіла Святлана Завадская, удава выкрадзенага 14 гадоў таму журналіста Дзмітрыя Завадскага.

- Расследаванне справы аб выкраданні Дзмітрыя было прыпыненае яшчэ ў 2006 годзе, ці ёсць надзея, што яно будзе адноўленае і мы ўсё ж даведаемся праўду?

- Ніякай надзеі, што расследаванне адновіцца, пакуль няма. І сёння я ўжо ўпэўненая, што даведацца праўду стане магчымым толькі пасля змены ўлады ў Беларусі. Бо ў сённяшняй улады няма волі на тое, каб расследаваць гэтую справу. Таму застаецца толькі чакаць.

- Ці верыце вы ў тое, што за краты трапілі сапраўдныя выкрадальнікі і забойцы Дзмітрыя Завадскага?

- Я валодаю інфармацыяй аб тым, што Валерый Ігнатовіч, які адбывае пажыццёвае зняволенне за выкрадання Дзмітрыя, казаў сваім родным, што Завадскага ніколі не бачыў у вочы. Таму я не веру, што гэта зрабіў ён. І відаць, што следства таксама валодае гэтай інфармацыяй, бо яно не працуе з ім усе гэтыя гады. І менавіта таму мы нічога не ведаем пра тое, дзе Дзіма, што з ім зрабілі пасля выкрадання, дзе знаходзіцца ягонае цела...

- Выходзіць, што сапраўдныя злачынцы знаходзяцца на волі?

- Так, і імёны замоўнікаў можна прачытаць у дакладзе Хрыстаса Пургурыдэса «Зніклыя людзі ў Беларусі». Але следства не працавала і не працуе з гэтымі людзьмі. І чаму яны не дапытаныя дагэтуль - гэта зноў жа пытанне да беларускіх уладаў. І адказ на гэтае пытанне даў Гары Паганяйла, сказаўшы мне: «Бо яны самі сабе шыбеніцу не паставяць».

- Дзмітрый быў журналістам, а не палітыкам. Каму ён мог перашкодзіць настолькі, каб з ім абышліся такім чынам?

- Версій шмат, і ў кожнага, хто праводзіў уласнае расследаванне, свае высновы. Але тое, што гэта справа палітычная, не выклікае ніякіх сумненняў.

- Кажуць, што час лечыць. Ці паменшыўся боль ад страты Дзмітрыя за гэтыя 14 гадоў?

- Хацелася б, каб паменшыўся. Але ён заўсёды са мной і нікуды не знікае, ад яго нельга сысці або кудысьці з'ехаць. І, можа, праз гэта з кожным годам яшчэ больш балюча.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках