25 красавiка 2024, Чацвер, 7:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Каларадскія» стужачкі: цяпер ва ўсіх маршрутках Менска?

188

Нашы чытачы занепакоеныя, што такім чынам «Менсктранс» настройвае беларусаў супраць украінцаў.

Гэта фота даслаў сайту charter97.org чытач.

«Апошнім часам ва ўсіх маршрутках, якія ездзяць па Менску, з'явіліся георгіеўскія стужачкі, акуратна канцылярскай шпількай прышпіленыя да мяккай абіўкі салона. Можа, і раней такія выпадкі былі адзінкавыя, але цяпер жа гэта стала масавай з'явай», - канстатуе ён.

Уладзімір кажа, што гэтыя стужачкі ва Украіне называюць «каларадскімі», а «каларадамі» там называюць бандытаў-сепаратыстаў, якія «начапіўшы гэтую стужку, ваююць з украінскім войскам і забіваюць патрыётаў Украіны».

«Тое, што стужкі колеру каларадскага жука з'явіліся ва ўсіх маршрутных таксі, кажа пра спланаваную і арганізаваную акцыю, а не пра «расейскі патрыятычны дух» некаторых кіроўцаў. Зразумела як белы дзень, што дадзеная каманда зверху», - мяркуе ён.

Усе маршруткі, незалежна ад формы ўласнасці - і прыватныя, і дзяржаўныя, - ліцэнзуюцца і курыруюцца дзяржаўным «Менсктрансам». Таму чытач задае адкрытае пытанне Міністэрству транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь:

«Што сімвалы іншай краіны (Расеі), пад якім цяпер забіваюць братэрскі нам народ Украіны, робяць ва ўсіх маршрутках горада Менска? Нас што, настройваюць супраць украінцаў? Нас рыхтуюць да вайны з Украінай на баку Расеі?»- здзіўляецца чытач.

Нагадаем, неаднаразова паведамлялася аб раздачы невядомымі (нібыта глуханямымі) расейскіх сцяжкоў для аўтамабіляў у цэнтры розных беларускіх гарадоў, а ў Віцебску ў маршрутках такія сцяжкі былі заўважаныя ўнутры салона.

Напісаць каментар 188

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках