20 красавiка 2024, Субота, 16:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы прадаўжаюць скупляць валюту

24
Беларусы прадаўжаюць скупляць валюту

Насельніцтва з пачатку года скупіла на чыстай аснове 239 млн даляраў.

Толькі за мінулы месяц фізічныя асобы скупілі на чыстай аснове гатовай і безнаяўнай валюты на $32 млн: набылі ў чэрвені $898,81 млн (у студзені-чэрвені 2014 $4990,81), а прадалі ўсяго $866,77 (у студзені-чэрвені - $4751,38). Для параўнання, у траўні гэты паказчык складаў $117,3 млн.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе Нацбанка.

Актыўна валюту прадавалі на ўнутраным валютным рынку суб'екты гаспадарання - рэзідэнты Беларусі. Усяго за чэрвень было куплена $1984,81 млн (у студзені-чэрвені - $11071,71 млн), а прададзена 2077,12 (у студзені-чэрвені - $10918,92 млн). Нягледзячы на тое, што ў чэрвені валюты рэзідэнты прадалі на $92,31 больш, чым купілі, сальда куплі-продажу за студзень-чэрвень усё роўна застаецца станоўчым і складае $152,79 млн.

Сітуацыя з купляй-продажам замежнай валюты на ўнутраным валютным рынку нерэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь таксама выглядае не надта добрай. На чыстай аснове нерэзідэнты ў чэрвені скупілі $28,37 (у студзені-чэрвені - $316,17), г.зн. купілі $171,52 ($882,82 млн), а прадалі $143,15 ($566,65 млн).

Агульнае абарачэнне валютнага рынку за студзень-чэрвень склала $33460,37 млн.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках