18 красавiка 2024, Чацвер, 8:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Полудзень, Снягір і Азаронак трапяць пад амністыю?

13
Полудзень, Снягір і Азаронак трапяць пад амністыю?

На думку экспэртаў, на амністыю могуць разлічваць некалькі былых высокапастаўленых супрацоўнікаў сілавых структур і праваахоўных органаў.

Закон Рэспублікі Беларусь «Аб амністыі ў сувязі з 70-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» увайшоў у дзеянне. Як адзначылі агенцтву «Інтэрфакс» экспэрты ў сферы крымінальна-выканаўчага права, «можна з досыць вялікай доляй упэўненасці гаварыць, што пад гэтую амністыю можа патрапіць пара-тройка генералаў і палкоўнікаў». Пры гэтым экспэрты абмовіліся, што ў адпаведнасці з арт.4 гэтага закону пад амністыю пры пэўных умовах могуць трапіць асобы, калі яны адбылі не менш за адную чвэрць прызначанага тэрміну пакарання.

У прыватнасці, на думку экспэртаў, «амністыя можа закрануць былога камандзіра ВПС і СПА Беларусі генерал-маёра Ігара Азаронка, які ў канцы 2011 года быў асуджаны на 9 гадоў за лабіяванне інтарэсаў расейскага вытворцы ў пастаўцы абсталявання». Паводле іх слоў, «калі і не выйдзе на волю былы генерал Азаронак паводле гэтай амністыі, то на скарачэнне тэрміну адбыцця пакарання, хутчэй за ўсё, ён можа разлічваць. Экспэрты нагадалі, што ў адпаведнасці з матэрыяламі крымінальнай справы сума «адкату» Азаронку склала больш за Br138 млн.

Акрамя гэтага, паводле іх прагнозаў, амністыя можа закрануць яшчэ аднаго былога высокапастаўленага супрацоўніка праваахоўных органаў, які меў генеральскую пасаду, - экс-пракурора Менскай вобласці Міхаіла Снегіра. У 2009 годзе Снягір за перавышэнне службовых паўнамоцтваў і карупцыйныя злачынствы атрымаў 7 гадоў пазбаўлення волі, у 2013 годзе яго адпусцілі з МПВ, прызначыўшы абмежаванне волі, але судзімасць не знялі.

Амністыя можа быць ужытая i да былога намесніка міністра ўнутраных спраў Яўгена Полудня (на фота). «Можна з вялікай доляй упэўненасці гаварыць, што ў Полудня ёсць шанцы вызваліцца датэрмінова. Ён ужо адбыў той мінімум тэрміну, пры якім магчымае датэрміновае вызваленне. Натуральна, калі адміністрацыйная камісія, прыме такую пастанову», - сказалі экспэрты. Я.Полудзня, які зрабіў імклівую кар'еру ў МУС, затрымалі 8 снежня 2011 года і звольнілі з органаў унутраных спраў Беларусі з фармулёўкай «у сувязі з учыненнем праступкаў, што дыскрэдытуюць званне супрацоўніка органаў унутраных спраў». У 2013 годзе за злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі асобай, якая займае адказную пасаду, ён быў асуджаны на 3,5 гады пазбаўлення волі.

Экспэрты таксама не выключаюць, што пад гэтую амністыю можа патрапіць і былы першы намеснік АБЭЗ МУС Беларусі Іван Клімянкоў, прысуджаны ў канцы 2006 года Вярхоўным судом да 10 гадоў пазбаўлення волі за злоўжыванне службовым становішчам, а таксама за атрыманне хабару ў асабліва вялікай суме.

Паводле прагнозаў экспэртаў, асноўная частка тых, хто трапіць пад амністыю, будзе выходзіць на волю гэтай восенню: «Нягледзячы на тое, што практычна ў першы дзень дзеяння закона на свабоду паляцелі першыя ластаўкі, у тым ліку і з гучнымі імёнамі, асноўная маса амніставаных асуджаных будзе выходзіць на свабоду увосень».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках