19 красавiка 2024, Пятніца, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Немцы падрыхтавалі 590-моцную версію новага BMW X6

6

BMW X6 другога пакалення яшчэ не паступіў у продаж, але нямецкае атэлье Lumma Design традыцыйна паспяшалася анансаваць цюнінг-пакет для новага красовера.

Х6 атрымаў «капітальны рамонт» усяго кузава і дапрацаваны 4,4-літровы V8. Замовіць пакет можна будзе адразу пасля таго, як Х6'2015 паступіць у продаж, піша onliner.by.

BMW X6 атрымаў карбонавыя бамперы са складанай геаметрыяй паветразаборнікаў. З вугляпластыку зробленыя таксама бакавушкі і спойлер. У задні дыфузар убудаваныя чатыры патрубкі новай выхлапной сістэмы, якая абяцае гучаць больш прыгожа і гучна. Карбонавыя элементы прысутнічаюць і на капоце, у якім «прарэзаліся» паветраводы.

Аўтамабіль занізілі і ўсталявалі на яго 22-цалевыя колавыя дыскі Vredestein Ultrac Vorti. Цюнінг-кампанія прапануе дапрацаваць версію xDrive 50i. Бензінавы V8 гэтага аўтамабіля пасля «варажбы» інжынераў Lumma стане развіваць 590 л с і 850 Нм (замест 450 л с і 650 Нм).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках