20 красавiка 2024, Субота, 14:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Продажы легкавых аўтамабіляў у Расеі абваліліся амаль на 20%

5
Продажы легкавых аўтамабіляў у Расеі абваліліся амаль на 20%

Продажы легкавых аўтамабіляў і лёгкага камерцыйнага транспарту (LCV) у Расеі ў чэрвені ўпалі на 17,3%.

Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджаным 8 ліпеня паведамленні Асацыяцыі еўрапейскага бізнесу (АЕБ), піша РБК.

У чэрвені 2014 было рэалізавана на 41 674 аўтамабіляў менш, чым у чэрвені 2013 года, - 199 398 адзінак. А за першыя шэсць месяцаў 2014 падзенне продажаў склала 101 266 адзінак. Попыт на аўтамабілі ў Расеі ў першым паўгоддзі 2014 паменшыўся на 7,6% у параўнанні з аналагічным перыядам летась.

«Аўтамабільны рынак падае з павялічанай хуткасцю. У параўнанні з 2013 годам продажы ў чэрвені аселі на 17,3%, прывёўшы да падзення продажаў у другім квартале амаль на 12,4%. Паводле меркавання кампаній - удзельніц Камітэта аўтавытворцаў, паслабленне рынку яшчэ не скончылася. Продажы ў другой палове года будуць на ўзроўні 1,2 млн адзінак, што эквівалентна паніжэнню на 16% у параўнанні з тым жа перыядам 2013года», - прыводзяцца ў паведамленні словы старшыні Камітэта аўтавытворцаў АЕБ Йорга Шрайбэра.

АЕБ ў сувязі з рэзкім зніжэннем попыту на аўтамабілі адкарэктавала прагноз на ўвесь 2014 года, знізіўшы яго на 12% - да 2,45 млн адзінак.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках