20 красавiка 2024, Субота, 17:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карл Більт: Уварванне ва Украіну стане канцом для Расеі

12
Карл Більт: Уварванне ва Украіну стане канцом для Расеі

Спробы ўварвацца ва Украіну «стануць для РФ канцом» у тым выглядзе, у якім яна цяпер існуе.

Такое меркаванне выказаў, выступаючы ў аўторак на Атлантычнай радзе ў Вашынгтоне кіраўнік МЗС Швэцыі Карл Більт, піша «Укринформ».

«Расея становіцца непрадказальнай, і гэта вельмі трывожна не толькі ў кантэксце бяспекі, але і з пункту гледжання бізнэсу будзе мець доўгачасовы эфект», - падкрэсліў палітык.

Таму, адзначыў ён, рэакцыя міжнароднай грамадзкасці павінна быць жорсткай, каб выключыць магчымасць такіх праяваў ў будучыні. Акрамя таго, пазіцыя Захаду павінна быць адзінай.

«Адзінства Захаду - гэта падмурак для таго, каб рабіць унёсак у стабільнасць Украіны. Гэта самая важная рэч», - адзначыў ён.

Абмяркоўваючы пытанні эканамічных санкцый супраць Расеі як інструмента ўплыву на палітыку Крамля, Більт выказаў меркаванне, што яны найбольш эфектыўныя, калі імі пагражаюць ці гаворка ідзе пра магчымасць іх скасавання. У той жа час хуткае ўжыванне шырокіх абмежавальных мер супраць Расеі прывяло б да калапсу яе эканомікі, што пацягнула б за сабой эканомікі іншых краін рэгіёну, перш за ўсё, Украіны.

Зрэшты, са слоў швэдскага міністра, РФ ужо адчула эканамічны ўдар, перш за ўсё з-за страты разумення міжнароднай супольнасцю палітыкі Пуціна і, як следства, да адтоку інвестыцыйнага капіталу з краіны.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках