16 красавiка 2024, aўторак, 12:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады перадумалі ўводзіць «падатак на багацце»

24
Улады перадумалі ўводзіць «падатак на багацце»

Вяртаць дыфэрэнцыяванае падаткаабкладанне даходаў грамадзян у Беларусі не плануецца.

Пра гэта паведаміў сёння ў часе анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА міністр падаткаў і збораў Уладзімір Палуян.

Адказваючы на пытанне аб тым, ці ёсць перадумовы для ўвядзення дыфэрэнцыяванага падаткаабкладання ў Беларусі, міністр нагадаў, што ў мэтах рэфармавання падатковай сістэмы і спрашчэння падатковага адміністравання з 1 студзеня 2009 года наўзамен раней дзейнай прагрэсіўнай шкалы падаходнага падатку (ад 9% да 30% у залежнасці ад сумы атрыманага даходу) ўведзеная адзіная стаўка 12%, што дазволіла скараціць сфэру штогадовага дэкларавання даходаў.

Ужыванне адзінай стаўкі падаходнага падатку таксама дазволіла вывесці частку даходаў з ценю і ў выніку падвысіла ўзровень паступленняў падаходнага падатку і яго ўдзельную вага ў структуры даходных крыніц бюджэту. Для даведкі, за 5 месяцаў сёлета ў структуры выплат у бюджэт, якія кантралююцца падатковымі органамі, падаходны падатак з'яўляецца другім (удзельная вага 20,2%) пасля падатку на дададзеную вартасць крыніцай даходаў бюджэту.

Акрамя таго, у партнёраў Беларусі ў Мытным саюзе Расеі і Казахстана таксама няма дыфэрэнцыяваных ставак падаходнага падатку, што, у выпадку аднастаронняга ўвядзення краінай падатку на багацце, можа пацягнуць адток працоўнай сілы з тэрыторыі краіны на тэрыторыю іншых краін Мытнага саюза, звярнуў увагу Уладзімір Палуян.

"Такім чынам, з улікам мноства чыннікаў і для захавання тэндэнцыі росту паступленняў падаходнага падатку ў бюджэт, недапушчэння сыходу капіталу ў цень, міністэрствам не плануецца ўвядзенне дыфэрэнцыяванага падаткаабкладання даходаў грамадзян - так званага падатку на багацце", - выснаваў міністр.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках