29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

50 беларусаў стварылі атрад «Пагоня» для вызвалення Данбаса ад акупантаў (Відэа)

63

Блізу 50 чалавек запісалася ў добраахвотніцкі атрад беларусаў «Пагоня».

Ён возьме ўдзел у антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны. цяпер беларусы трэніруюцца ў валынскіх лясах, паведаміў 9 ліпеня ўкраінскі тэлеканал ТСН.

Нашыя суайчыннікі не ўважаюць сябе як наймітаў, бо за ўдзел у антытэрарыстычных мерапрыемствах не просяць грошай, аднак, кажуць, што вымушаныя выконваць строгую канспірацыю праз пераслед КДБ і нявызначаны прававы статус вайскоўцаў на тэрыторыі замежнай дзяржавы. Адначасова валынскія чыноўнікі гатовыя патрабаваць для добраахвотнікаў-беларусаў легалізацыі ва ўзброеных фармаваннях Нацгвардыі, міліцыі ці батальёнах тэрытарыяльнай абароны.

«Мы разумеем, што 5-10 добраахвотнікаў з Беларусі не вызначаць праблему Украіны з усходам. Але асабіста я ўкладваю ў свой крок сімвалічнае значэнне: прыехаўшы на вайну да вас, мы дэманструем, што беларусы - братэрскі народ украінцам, і разам мы зможам перамагчы Расею і дамагчыся іншых перамог на іншых франтах», - заявіў адзін з добраахвотнікаў.

Аб фармаванні атрада «Пагоня» паведаміў 7 ліпеня намеснік кіраўніка Валынскай абласной рады Ігар Гузь. Пасля курсу падрыхтоўкі беларусы далучацца да добраахвотніцкіх батальёнаў «Айдар», «Азоў» і «Данбас».

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках