19 красавiка 2024, Пятніца, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр адзін з найлепшых беларускіх футбалістаў Валянцін Бялькевіч

48
Памёр адзін з найлепшых беларускіх футбалістаў Валянцін Бялькевіч

На 42-м годзе жыцця раптоўна памёр адзін іх найлепшых футбалістаў Беларусі Валянцін Бялькевіч.

Футбаліст памёр 1 жніўня, паведамілі charter97.org у Беларускай федэрацыі футбола.

Пахаванне Валянціна Бялькевіча пройдзе 3 жніўня.

Валянцін Бялькевіч чатыры разы станавіўся чэмпіёнам Рэспублікі Беларусь і двойчы здабываў Кубак краіны ў складзе футбольнага клуба "Дынама-Мінск". Пасля пераходу ў кіеўскае "Дынама" Бялькевіч разам са сваім новым клубам сем разоў здабываў чэмпіянат Украіны і шэсць разоў Кубак Украіны.

Беларускі паўабаронца ўнёс немалы ўклад у поспехі кіеўскага клуба на еўраарэне - у 1999 годзе "Дынама" дайшло да паўфіналу Лігі чэмпіёнаў.

За нацыянальную каманду Рэспублікі Беларусь правёў 56 матчаў і забіў 10 галоў. Валянцін быў адным з лідэраў беларускай каманды ў кваліфікацыі да чэмпіянату свету ФІФА 2002 года, калі наша каманда спынілася за крок ад здабыцця другога месца ў групе і права згуляць у стыкавых матчах.

У 1995 годзе быў прызнаны найлепшым футбалістам Беларусі, а ў 2001 - найлепшым гульцом украінскага чэмпіянату.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках