19 красавiка 2024, Пятніца, 8:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пётр Парашэнка: кампрамісаў датычных Крыма з Расеяй не будзе

11
Пётр Парашэнка: кампрамісаў датычных Крыма з Расеяй не будзе

Украіна будзе выкарыстоўваць усе метады для таго, каб абараніць нацыянальныя інтарэсы.

Пра гэта заявіў прэзідэнт краіны Пётр Парашэнка, піша «Карэспандэнт».

«У пытанні Крыма кампрамісу не будзе. У пытанні нацыянальных інтарэсаў Украіны кампрамісу не будзе. У пытанні тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, яе суверэнітэту, у пытанні незалежнасці Украіны кампрамісу не будзе», - сказаў ён у інтэрв'ю ўкраінскім тэлеканалам у пятніцу, адказваючы на пытанне пра межы кампрамісаў у перамовах з РФ.

«У пытаннях коштаў на газ - кампраміс будзе. У пытаннях эканамічных стасункаў - кампраміс будзе. Калі будзе жаданне яго шукаць - мы яго знойдзем. У пытаннях міру - будзе мір. Я ўпэўнены ў гэтым», - дадаў Парашэнка.

Таксама прэзідэнт заявіў, што для абароны нацыянальных інтарэсаў Украіны ў пытанні Крыма Украіна будзе выкарыстоўваць усе даступныя прававыя механізмы. «На сённяшні дзень я даў даручэнне Міністэрству юстыцыі сумесна, з прыцягненнем замежных партнёраў... падрыхтаваць юрыдычныя механізмы абароны. Украіна будзе выкарыстоўваць усе метады, якія знаходзяцца ў яе распараджэнні для таго, каб абараніць нацыянальныя інтарэсы», - заявіў Парашэнка.

Раней паведамлялася, што ў Адміністрацыі Прэзідэнта рыхтуюць пакет дакументаў што да вяртання Крыма.

З ягоных слоў, Украіна «не адмовіцца ад Крыма». «Крым не прадаецца, і адказнасць за Крым нельга вымераць грашыма», - падкрэсліў прэзідэнт.

Што тычыцца кампенсацыі, то, са слоў Парашэнкі, гаворка ідзе, перш за ўсё, пра гаспадарчыя суб'екты, якім РФ павінна кампенсаваць страты. «У прыватнасці, гаворка ідзе аб кампаніі «Чарнаморнафтагаз», у пытанні вайсковай тэхніцы і іншых напрамках», - падкрэсліў кіраўнік украінскай дзяржавы.

Са слоў Парашэнкі, штомесяц украінскі бок губляе сотні мільёнаў грыўняў праз дзеянні РФ у дачыненні да Крыма.

Нагадаем, раней у расейскім Міністэрстве замежных спраў заявілі, што не маюць намеру абмяркоўваць вызваленне Крыма.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках