19 красавiка 2024, Пятніца, 21:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна аштрафавала «Аэрафлот» і авіякампанію Пуціна

15
Украіна аштрафавала «Аэрафлот» і авіякампанію Пуціна

Перавозчыкі павінны заплаціць штраф за палёты ў анэксаваны Крым.

Дзяржаўная авіяцыйная служба пачала выпісваць штрафы расейскім авіяперавознікам, якія лётаюць у Сімферопаль. На 29 ліпеня Дзяржавіяслужба аштрафавала 13 авіякампаній на агульную суму 24,48 млн грн.

Як паведамляе Сегодня.ua, пад санкцыі падпалі авіякампаніі з розных сегментаў рынку - як дзеля перавозкі пасажыраў, так і грузаў. Ільвіная доля штрафаў - 14,6 млн грн - выпісана лідару расейскага авіярынку - кампаніі «Аэрафлот». Штрафы наклалі таксама на авіякампаніі, якія абслугоўваюць прэзідэнта Расеі і кампанію «Газпрам» - «Спецыяльны лётны атрад «Расея» і«Газпрам авія». У Дзяржавіяслужбе заяўляюць, што на 29 ліпеня інфармацыі аб тым, то гэтыя штрафы аплочаныя, няма.

Высокапастаўленая крыніца ў Кабінеце міністраў распавёў, што гаворка ідзе пра штрафы за парушэнне паветранай прасторы ў сакавіку - пачатку красавіка. «З гэтага вынікае, што, хутчэй за ўсё, агульныя аб'ёмы штрафаў будуць узрастаць, паколькі асноўная маса палётаў здзяйсняецца летам, у высокі турыстычны сезон», - адзначыў суразмоўца.

Дзяржавіяслужба і дзярж-прадпрыемства «Украерарух» з 12 сакавіка ў сувязі з акупацыяй Расеяй Крыма і яго анэксіяй, якая не была прызнаная Украінай, абмежавала выкарыстанне паветранай прасторы над Крымам. Аналагічныя забароны ўвялі Еўрапейская арганізацыя бяспекі палётаў (Eurocontrol) і Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі (IKAO). Забарона на палёты тычыцца не толькі ўкраінскіх авіякампаній, але і расейскіх.

Большасць аштрафаваных расейскіх авіякампаній каментары не далі. Намеснік гендырэктара расейскай дзяржаўнай авіякампаніі «224 Лётны атрад» Зміцер Навіцкі запэўніў выданне, што ніякіх паведамленняў аб штрафах кампаніі не паступала. «Рахунак мы не атрымлівалі, а як атрымаем - абскардзім яго. Нас сапраўды ў Крыме не было», - сказаў ён. Авіякампаніі Расеі будуць ігнараваць штрафы Дзяржавіяслужбы, мяркуе генеральны дырэктар авіякампаніі Windrose Уладзімір Камянчук.

Аспрэчыць санкцыі расейскія авіякампаніі змогуць ва ўкраінскіх судах, адзначае старэйшы юрыст юрфірмы Marchenko Danevych Андрэй Гук. Калі ж яны не будуць плаціць штрафы, то Дзяржавіяслужба давядзецца звяртацца ў расейскія суды, перамагчы якія будзе вельмі складана праз палітычныя прычыны, мяркуе ён. «Дзяржавіяслужба можа пайсці з пазовам супраць расейскай авіякампаніі і ў наш суд, але гэтую пастанову трэба будзе прызнаваць і выконваць у Расеі. А расейскія суды не будуць прызнаваць украінскую пастанову», - кажа Гук.

Фота: ІТАР-ТАСС

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках