19 красавiка 2024, Пятніца, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жырыноўскі: Прыбалтыка і Польшча будуць сцёртыя, там нічога не будзе

160
Жырыноўскі: Прыбалтыка і Польшча будуць сцёртыя, там нічога не будзе

Палітык, якога называюць "рупарам Крамля", пагражае Польшчы і Прыбалтыцы дывановымі бамбаваннямі.

Гэтыя словы прагучалі ў эфіры канала "Расея 24". Віцэ-спікер расейскай Дзяржаўнай думы Уладзімір Жырыноўскі, каментуючы абвастрэнне стасункаў паміж Захадам і Расеяй, стаў пагражаць суседнім краінам.

Паводле ягоных слоў, якія б планы не пісалі ў NATO, у Брусэлі, якія б дырэктывы не падпісваў Барак Абама, усе яны ніякай сілы мець не будуць, а "ўсе пытанні вайны і міру наогул, а сёння - звязаныя з Украінай, будзе развязваць адзін чалавек - кіраўнік Расейскай дзяржавы".

Пры гэтым Польшчы і краінам Балтыі Жырыноўскі прарочыць бамбёжкі і поўнае знішчэнне, піша ru.delfi.lt.

"Прыбалтыка, Польшча - яны наогул асуджаныя, - заявіў ён. - Яны будуць сцёртыя. Там нічога не будзе. Няхай яны адумаюцца, гэтыя кіраўнікі гэтых маленькіх карлікавых дзяржаў, як яны падстаўляюць сябе! Таму тут, вядома, Амерыка - нічога ёй не пагражае , яна далёка, а вось ўсходнееўрапейскія краіны самі сябе ставяць, так бы мовіць, пад пагрозу поўнага знішчэння. І вінаватыя толькі яны, бо мы не можам дапусціць, каб з іх тэрыторыі ўзляцелі ракеты, самалёты, накіраваныя ў бок Расеі. Мы павінны будзем іх знішчыць за паўгадзіны да ўзлёту".

Напісаць каментар 160

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках