20 красавiка 2024, Субота, 17:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка анансаваў другую хвалю «скарачэнняў» дзяржапарату

40
Лукашэнка анансаваў другую хвалю «скарачэнняў» дзяржапарату

Дыктатар мяркуе, што ў краіне можна яшчэ ўдвая скараціць дзяржаўны апарат.

Пра гэта ён заявіў сёння, прымаючы кадравыя пастановы, піша карэспандэнт БелТА.

"Бліжэйшым часам мы яшчэ раз падыдзем да значнага скарачэння дзяржаўных службоўцаў. Не таму, што яны дрэнныя, а таму, што нам трэба падымаць выканальніцкую дысцыпліну", - сказаў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што за кошт чарговага скарачэння дзяржапарату будзе падвышаны заробак дзяржаўных службоўцаў, а таксама іх статус.

Нагадаем, папярэдняе скарачэнне чыноўнікаў было ў мінулым годзе. Тады, паводле афіцыйных звестак, свае пасады страціла 25% дзяржаўных службоўцаў, аднак, усе яны былі працаўладкаваныя ў іншых месцах.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках