24 красавiка 2024, Серада, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Нямцоў: Лукашэнка чарговым разам ашукаў Пуціна

19
Барыс Нямцоў: Лукашэнка чарговым разам ашукаў Пуціна

Лукашэнка чарговым разам падмануў Пуціна, а плаціць давядзецца расейцам.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» напісаў расейскі апазіцыйны палітык Барыс Нямцоў.

«Лука абяцаў Пуціну не прапускаць польскія яблыкі і галандскі сыр праз Беларусь у Расею. Але заявіў, што абмежаванняў на ўвоз да сабе ў яго не будзе. Што гэта азначае, калі паміж Расеяй і Беларуссю няма мытных пастоў?

Толькі адно. Хутка будзем есці беларускія яблыкі, сыр, а хтосьці беларускі хамон, сібас і вустрыцы.

Натуральна за перефасоўку і змену налепак, а таксама дадатковыя лагістычныя выдаткі трэба будзе плаціць. Кошты ў Расеі вырастуць. Затое ў брацкай краіне з'явяцца новыя працоўныя месцы. І новыя артыкулы харчовага экспарту. Лука ў чарговы раз ашукаў Пуціна. А плаціць нам», - піша Барыс Нямцоў.

Нагадаем, у канцы мінулага тыдня кіраўнік урада РФ Дзмітрый Мядзведзеў зацвердзіў спіс замежнай прадукцыі, на якую распаўсюджваюцца санкцыі.

«Расея ўводзіць поўную забарону на пастаўкі ялавічыны, свініны, плодаагародніннай прадукцыі, гэта значыць гародніны і садавіны, мяса птушкі, рыбы, сыроў, малака і малочных прадуктаў з краін Еўразвязу, Злучаных Штатаў Амерыкі, Аўстраліі, Канады і Каралеўства Нарвэгія», - заявіў ён.

У сераду расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін падпісаў указ, які забараняе цягам года ўвозіць прадукты з краін, якія ўвялі супраць Расеі санкцыі праз падзеі на Украіне.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках