29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ніводная гуманітарная калона не атрымала права на ўезд ва Украіну

24
Ніводная гуманітарная калона не атрымала права на ўезд ва Украіну

Калона павінна рухацца праз той пункт прапускання, які кантралюецца ўкраінскімі памежнікамі.

Ніводная гуманітарная калона яшчэ не сэртыфікаваная і не атрымала права ўвайсці на тэрыторыю Украіны. Пра гэта падчас брыфінгу ў панядзелак паведаміў прадстаўнік Інфармацыйнага цэнтра РНБА краіны Андрэй Лысенка, паведамляе "Украінская праўда".

Ён паказаў відэа, на якім расейскую вайсковую тэхніку перафарбоўваюць у белы колер. Лысенка падкрэсліў, што тэхніка, якая рыхтуецца вайскоўцамі - гэта тэхніка сілавога міністэрства. Паводле нормаў міжнароднага права, як адзначыў прадстаўнік РНБА, усякія сілавыя структуры не маюць права суправаджаць гуманітарную калону.

Лысенка падкрэсліў, што цяпер маршрут перасоўвання гуманітарнай калоны яшчэ не вызначаны. Яго на працягу тыдня павінны ўзгадніць спецыялісты Чырвонага Крыжа, таксама яны павінны вызначыць канкрэтныя патрэбы ўсходняга рэгіёну ў гуманітарнай дапамозе.

"Толькі пасля гэтай ацэнкі будзе арганізаваная выдача гуманітарнай дапамогі, - сказаў ён. - Калона, якая несэртыфікаваная, не патрапіць на тэрыторыю Украіны".

Лысенка таксама паведаміў, што пастанову аб пункце прапускання калоны прымае ўлада Украіны. Калона павінна рухацца праз той пункт, які кантралюецца ўкраінскімі памежнікамі. Яна павінна рухацца ў суправаджэнні Чырвонага Крыжа.

"Пакуль не будзе прынятая пастанова аб колькасці, месцы прызначэння і маршруце дастаўкі гуманітарнага грузу ў Украіну, ён (груз) не з'явіцца", - сказаў Лысенка.

Пра тое, што тэхніка Расейскай Федэрацыі, якая вязе гуманітарную дапамогу, не будзе перасоўвацца па тэрыторыі Украіны, таксама паведаміў намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта краіны Валерый Чалы. "Мы не разглядаем які-небудзь рух расейскіх калон па ўкраінскай тэрыторыі", - падкрэсліў ён.

Ён падкрэсліў, што Украіна дапускае, што калона, якая ўжо ідзе да нашай мяжы, павінна быць дастаўленая на мяжу. "У транзітнай зоне будзе мытная рэгістрацыя. Чырвоны Крыж нясе адказнасць за гэта, і ён дастаўляе гэтую гуманітарную дапамогу па тэрыторыі Украіны", - сказаў ён.

"Гэтыя грузы будуць пераладаваныя на транспартныя сродкі, якія арандуе Чырвоны Крыж, і такім чынам мы не дапусцім суправаджэння МУС Расеі або іншых сілавікоў па Украіне, - адзначыў ён. - Усё будзе пад кантролем ўкраінскай стараны, мы бярэм на сябе адказнасць за дастаўку гуманітарнага грузу".

Чалы адзначыў, што ўсякі іншы несанкцыянаваны ўваход на тэрыторыю Украіны - гэта акт агрэсіі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках