29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракаповіч прапануе адмовіцца ад даляра

69
Пракаповіч прапануе адмовіцца ад даляра

Віцэ-прэм'ер мяркуе, што Беларусь і Расея павінны «сысці з даляравай іголкі».

Міжнародныя санкцыі служаць для Расеі і Беларусі сігналам да адмовы ад узаемных разлікаў у далярах. Пра гэта сёння журналістам заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Пётр Пракаповіч, паведамляе карэспандэнт БелТА.

Пётр Пракаповіч адзначыў, што ў цяперашніх варунках Беларусь і Расея маглі б павялічыць сфэру ўжывання нацыянальных валют.

«Санкцыі - гэта нам сігнал, што мы павінны перабудаваць сваю працу ў тым ліку ў сфэры грашова-крэдытнай палітыкі, каб не было патрэбы працаваць за даляры», - сказаў намеснік прэм'ер-міністра.

Віцэ-прэм'ер канстатаваў, што асноўнае таварнае абарачэнне абедзвюх краін ідзе без выкарыстання даляра. «Сёння мы разлічваемся за нафтапрадукты, газ, нафту ў далярах. А навошта нам разлічвацца ў далярах, калі ёсць расейскі і беларускі рубель. Таму мы павінны стварыць варункі і паволі, а яшчэ лепш хутка сысці з гэтай даляравай іголкі», - падкрэсліў Пётр Пракаповіч.

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках