18 красавiка 2024, Чацвер, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Корбан прысуджаны да 10 дзён арышту

4
Алег Корбан прысуджаны да 10 дзён арышту

Лідар грамадскага аб'яднання "Альтэрнатыва" Алег Корбан судом Фрунзенскага раёна Менска асуджаны на 10 дзён арышту.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, затрыманне адбылося 12 жніўня, а 10 раніцы, каля станцыі метро "Каменная горка". У РУУС Фрунзенскага раёна на Корбана быў складзены пратакол за "дробнае хуліганства" - паводле арт. 17.1 КаАП, піша ПЦ "Вясна".

Як распавёў актывіст "Альтэрнатывы" Ілля Дабратвор, які сёння пасля 14-дзённага арышту выйшаў з турмы на Акрэсціна, Алег Корбан павінен быў яго сустракаць. "Аднак, паколькі ён не прыйшоў да ЦІПу, я зразумеў, штосьцті тут не так", - сказаў Дабратвор, які мяркуе, што затрыманні актывістаў арганізацыі, якія пачасціліся ў апошнія месяцы, сведчаць пра мэтанакіраваны пераслед "Альтэрнатывы" за правядзенне кампаніі "За незалежную Беларусь".

Нагадаем, што Алег Корбан 4 ліпеня быў асуджаны на 10 дзён адміністрацыйнага арышту - пасля прэвентыўнага затрымання, звязанага з святкаваннем у Менску 3 ліпеня афіцыйнага дня незалежнасці. Актывіст "Альтэрнатывы" Ілля Дабратвор быў затрыманы 29 ліпеня і асуджаны да 14 дзён адміністрацыйнага арышту. А яшчэ адзін актывіст арганізацыі Алег Кераль быў затрыманы 5 жніўня, калі прынёс на Акрэсціна перадачу Дабратвору, і цяпер адбывае 10-дзённы арышт.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках