25 красавiка 2024, Чацвер, 22:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Mitsubishi сутыкнуўся з міліцэйскім аўтамабілем у цэнтры Менска

5

На скрыжаванні Платонава і Казлова пры сутыкненні легкавіка з аўтамабілем Дэпартамента аховы пацярпелі два супрацоўнікі ТДА.

Пра гэта паведамляе карыстальнік форуму onliner.by s500long. Другім удзельнікам аварыі стаў «цывільны» Mitsubishi Carisma. На месца аварыі прыбыла машына хуткай дапамогі.

Фота: shaman237, forum.onliner.by

Парталу ўдалося звязацца з кіроўцам, які выступаў у якасці сведкі падчас афармлення ДАІ: «Я стаяў на скрыжаванні Платонава-Казлова і збочваў налева. Адразу за маім самаходам стаяў Mitsubishi. Загарэўся дазвольны сігнал, я пачаў манеўр, і ў гэты момант з боку могілак (з боку вул. Берасцянскай) пачуў гук сірэны. Далёка на вул.Казлова заўважыў пробліскавыя маячкі. Я хутка вызваліў скрыжаванне. Прыблізна праз 20-25 секунд пачуў удар і ў люстэрка задняга выгляду ўбачыў аўтамабілі адразу пасля сутыкнення. Падкрэслю, што часу для манеўру ў кіроўцы Mitsubishi было дастаткова, альбо ён мог проста нічога не рабіць. Lada рухалася па трамвайных рэйках. Атрымалася, што ўладальнік «цывільнага» аўтамабіля пасля ДТЗ спыніўся проста пасярод трамвайнай лініі. На ёй на скрыжаваннях усталёўваюць жалезныя пліты, што павялічвае тармазны шлях».

«Супрацоўнікі МУС пацярпелі, - распавёў сведка. - У кіроўцы, відавочна, былі зламаныя рэбры ад удару аб стырно, ягоны напарнік скардзіўся на боль у галаве і грудзях. Кіроўца Mitsubishi (мужчына пад 55 гадоў на выгляд) не пацярпеў».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках