19 красавiка 2024, Пятніца, 20:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Салют для Мікалая Статкевіча (Відэа)

5

Дзень нараджэння палітвязня адзначылі салютам ля сцен турмы.

Ён грымнуў увечары 12 жніўня. Салют каля Магілёўскай турмы №4, дзе знаходзіцца Мікалай Статкевіч, арганізавалі невядомыя актывісты, паведамляе «Радыё Свабода».

Мікалай Статкевіч нарадзіўся 12 жніўня 1956 года ў вёсцы Лядна Слуцкага раёна Менскай вобласці. Скончыў Менскую вышэйшую інжынерную зенітна-ракетную вучыльню (МВІЗРВ) СПА. Абараніў кандыдацкую дысертацыю і выкладаў у МВІЗРВ. Кандыдат тэхнічных навук, падпалкоўнік запасу. 20 жніўня 1991 года публічна выступіў супраць путчу ў Маскве. Тады ж абвясціў аб стварэнні Беларускага згуртавання вайскоўцаў.

Мікалай Статкевіч быў адным з кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах у 2010 годзе. Яго арыштавалі пасля масавай дэманстрацыі пратэсту супраць фальсіфікацый прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. Тады былі арыштаваныя больш за 700 удзельнікаў акцыі пратэсту, уключаючы кандыдатаў у прэзідэнты Андрэя Саннікава, Уладзіміра Някляева, Алеся Міхалевіча і чальцоў іх выбарчых штабоў.

26 траўня 2011 года палітык быў асуджаны судом Партызанскага раёна Менска да 6 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. У 2012 годзе ўмовы адбыцця пакарання былі змененыя на больш жорсткія. Яго перавялі з калоніі №17 у Шклове ў турму №4 Магілёва.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках