29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як «пацяжэе» рахунак у верасні?

6
Як «пацяжэе» рахунак у верасні?

У сярэднім за тыповую двухпакаёўку трэба будзе плаціць на 40 тысяч рублёў больш.

Газ, электраэнэргія, ацяпленне, тэхабслугоўванне, водазабеспячэнне і водаадвядзенне ўжо падвышаліся ў кошце ў гэтым годзе 1 сакавіка і 1 чэрвеня. Чарговыя падвышэнні прызначаныя на 1 верасня і 1 снежня. Як і раней, рост камуналкі будзе залежаць ад індэкса намінальнага налічанага сярэднямесячнага заробку ў краіне за папярэдні квартал. Цяпер, паводле падлікаў «Камсамольскай праўды ў Беларуси», камунальны індэкс роўны 1,1. Атрымліваецца, рахунак у тыповай двухпакаёўцы (48 квадратных метраў, прапісана 3 чалавекі) «пацяжэе» на 39.162 рубля.

Дарэчы, са слоў дырэктара дэпартамента коштавай палітыкі Міністэрства эканомікі Беларусі Ігара Фаміна, у першым паўгоддзі насельніцтва аплачвае камунальныя паслугі на 31%.

- З улікам індэксацыі тарыфаў гэты ўзровень павінен значна ўзрасці да канца года, - запэўніў чыноўнік.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках