29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія мытнікі канфіскавалі суперкар Lamborghini Gallardo Spyder

57
Менскія мытнікі канфіскавалі суперкар Lamborghini Gallardo Spyder

Грамадзянін Венесуэлы пазбавіўся аўто за 2 мільярды беларускіх рублёў.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе Менскай рэгіянальнай мытні.

Аўтамабіль Lamborghini Gallardo Spyder 2008 года выпуску, які належыць грамадзяніну Венесуэлы і быў часова ўвезены на тэрыторыю Мытнага саюза, канфіскаваны супрацоўнікамі Менскай рэгіянальнай мытні.

Супрацоўнікамі мытні было выяўлена, што ў дачыненні да аўто парушаны тэрмін часовага ўвозу. Грамадзянін Венесуэлы з заявай аб прадаўжэнні тэрміну часовага ўвозу ў мытныя органы не звяртаўся і аўтамабіль да заканчэння ўстаноўленага тэрміну за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза не вывез.

Такім чынам, у дзеяннях венесуэльца бачацца прыкметы адміністрацыйнага правапарушэння, адказнасць за якое прадугледжаная ч.2 арт. 14.7 КаАП РБ. Транспартны сродак коштам больш за 2 мільярды беларускіх рублёў канфіскаваны.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках