19 красавiка 2024, Пятніца, 4:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гамяльчук распаліў вогнішча на балконе шматпавярховіка

1
Гамяльчук распаліў вогнішча на балконе шматпавярховіка

З задымленага шматпавярховага дома выратавальнікам давялося эвакуяваць 27 чалавек.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС.

Паведамленне пра загаранне ў шматпавярховым доме на вуліцы Свірыдава абласнога цэнтра паступіла позна ўвечары 12 жніўня. Па прыбыцці супрацоўнікамі МНС было выяўлена, што з акна кватэры, размешчанай на першым паверсе, ідзе густы дым. Падчас выведкі ў жылым памяшканні ратавальнікі выявілі гаспадара кватэры 1971 года нараджэння, які жыў адзін. З дыягназам "атручэнне прадуктамі гарэння" яго шпіталізавалі ў адну з лякарняў горада.

Паводле папярэдняй вэрсіі, мужчына, які характарызуецца суседзямі як асоба, што злоўжывае алкаголем, напярэдадні здарэння спальваў на балконе паперу, пасля чаго полымя перасунулася ў кухню, справакаваўшы пажар.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках