29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін папрасіў Лукашэнку і Назарбаева не займацца кантрабандай

28
Пуцін папрасіў Лукашэнку і Назарбаева не займацца кантрабандай

Прэзідэнт Расеі зноў затэлефанаваў Лукашэнку і Назарбаеву.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Крамля.

«Абмеркаваны некаторыя пытанні супрацоўніцтва ў рамках фармаванага Еўразійскага эканамічнага саюза, у тым ліку каардынацыя дзеянняў для недапушчэння незаконных паставак у Расею праз Казахстан і Беларусь тавараў з шэрагу краін, забароненых у адпаведнасці з нядаўняй Пастановай урада Расеі», - гаворыцца ў паведамленні.

Адбыўся таксама абмен думкамі аб фарматах магчымых міжнародных намаганняў для спрыяння больш хуткаму мірнаму ўрэгуляванню ўнутрыпалітычнага крызісу ва Украіне.

«Лідэры выказалі сур'ёзную заклапочанасць у сувязі з цяжкімі гуманітарнымі наступствамі праводжанай кіеўскімі ўладамі вайсковай апэрацыі на паўднёвым усходзе краіны. Уладзімір Пуцін інфармаваў аб накіраванні ва ўзаемадзеянні з Міжнародным камітэтам Чырвонага Крыжа і ўкраінскай стараной расейскай гуманітарнай місіі», - адзначае прэс-служба Крамля.

Фота: kremlin.ru

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках