24 красавiка 2024, Серада, 2:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На ўскраіне Гомеля згарэла летняя кавярня

3

Адна з меркаваных прычын пажару - падпал

Паведамленне аб тым, што каля ўніверсама «Чарнігаўскі» была абрабаваная і падпаленая летняя кавярня, з'явілася сёння ў супольнасці «Гэта Гомель, дзетка». Аўтар паста размясціў таксама і фота згарэлай установы. Onliner.by даведаўся некаторыя падрабязнасці інцыдэнту.

Паведамленне аб пажары ў кавярні па вул. Ільіча, 301, што месціцца каля ўніверсама «Чарнігаўскі», паступіла на пульт МНС а 4:48. Ратавальнікі, якія прыбылі на месца надзвычайнага здарэння, патушылі агонь. У выніку пажару пашкоджаны дах, сцены летняй кавярні, згарэла маёмасць унутры. Пацярпела і размешчаная праз сценку крама. Там згарэлі аконная рама, касавы апарат, некаторыя прадукты харчавання.

У МНС назвалі меркаваную прычыну пажару - парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак. Аднак адзін з працаўнікоў установы сцвярджае, што гэта не так. Захаваўся запіс з размешчанай у кавярні камеры відэаназірання. На ёй, са слоў работніка кавярні, відаць, як невядомы а 3:14 праз узламанае акно апынуўся ў кавярні, праз нейкі час пачаў выносіць адтуль прадукцыю, пасля некалькіх такіх рэйдаў нешта падпаліў, кінуў у акно і ўцёк. Цяпер з відэа працуюць следчыя.

Дарэчы, кавярня была абсталяваная пажарна-ахоўнай сігналізацыяй, выведзенай на пульт дэпартамента аховы Навабеліцкага РАУС Гомеля, і, як паведамілі ў МНС, першапачаткова сігналізацыя спрацавала на пранікненне, а ўжо затым на пажар.

Фота: vk.com, МНС

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках