24 красавiка 2024, Серада, 7:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віцебскі гарвыканкам «забыўся» запрасіць на сустрэчу 4000 жыхароў горада

4
Віцебскі гарвыканкам «забыўся» запрасіць на сустрэчу 4000 жыхароў горада

Ініцыятарам звароту да ўладаў аб сустрэчы паведамілі постфактум.

Віцебскі гарадскі выканаўчы камітэт даслаў адказ на зварот 4108 жыхароў мікрараёнаў Білёва ў Віцебску з нагоды выканання абяцанняў пабудаваць паліклінічны комплекс, пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя».

У адказе адзначана, што распрацаваны архітэктурны праект па першай чарзе аб'екта, які прайшоў экспэртызу і атрымаў станоўчае экспэртнае заключэнне. Усяго чэргаў чатыры. Патрабуецца шмат сродкаў - за 5,6 млрд рублёў. Існуе праграма ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў аховы здароўя Віцебска і раёна на 2011-2015 гады, «у адпаведнасці з якой прадугледжана і фінансаванне аб'ектаў». Далей тлумачыцца, у якіх установах жыхары Білёва могуць атрымаць медыцынскую дапамогу. 30 ліпеня адбылася сустрэча зацікаўленых бакоў у памяшканні школы №46.

«Праўда, тут канцоў не знойдзена. Патэлефанаваўшы падпісчыкам, мы высветлілі, што аб'явы аб сустрэчы былі дзе-нідзе павешаны на пад'ездах за дзень да сустрэчы. Нас, зборшчыкаў і галоўных адрасантаў, на сустрэчу не паклікалі, нават пра тое мы даведаліся постфактум, паколькі адказ быў нам накіраваны гарвыканкамам толькі 1 жніўня. Вось такі фармалізм і абыякавасць Віцебскага гарвыканкама ў дачыненні да грамадзян», - адзначыла ініцыятарка збору подпісаў, каардынатарка віцебскага абласнога аргкамітэта ў стварэнні партыі БХД Таццяна Севярынец.

Яна таксама распавяла, што яе з Алёнай Шабуняй на 6 жніўня запрасілі на сустрэчу са старшынём Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў Міхаілам Партным, але раніцай 6 жніўня сустрэчу адмянілі, спаслаўшыся на тое, што старшыню адпраўляюць у саўгас на бітву за ўраджай.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках