20 красавiка 2024, Субота, 4:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-кіраўнік СБУ: «Канвой Пуціна» падзяліўся на дзве калоны

21
Экс-кіраўнік СБУ: «Канвой Пуціна» падзяліўся на дзве калоны

Адна з іх - з людзьмі і тэхнікай - адправілася ў бок Данецка.

Пра гэта паведаміў экс-кіраўнік Службы бяспекі Украіны Яўген Марчук на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Паводле маіх звестак, калона расейскіх «міратворцаў» каля Тулы падзялілася на дзве часткі. Другая частка з вонкавага выгляду «міратворчая», але з людзьмі і тэхнікай, рушыла на Данецк. Не выключаю, што гэтая калона паспрабуе прайсці праз кантраляваную Расеяй частку расейска-ўкраінскай мяжы», - паведаміў ён.

Са слоў Марчука, змесціва грузаў вельмі сумнеўнае.

«У некаторых людзі бачылі вайскоўцаў і вайсковую тэхніку. Першая частка, «абсалютна міратворчая», ідзе на Растоў. Думаю, нешта задумваецца. Нездарма Пуцін з усёй сваёй сілавой і палітычнай камандай сёння пад'ехаў бліжэй да месца падзей, гэта значыць у Крым , дзе чакаецца яго нейкая сенсацыйная заява. Думаю, для нашых уладаў усё гэта вядома», - дадаў ён.

Некаторыя расейскія СМІ таксама папярэджваюць аб тым, што да ўкраінскай мяжы можа ісці не адна калона. Як піша «Незалежная газета», акрамя калоны, якая ідзе ва Украіну з харкаўскага кірунку, гуманітарныя грузы, верагодна, будуць дастаўлены і з Растоўскай вобласці іншымі калонамі. Прынамсі, як удакладняе выданне, з'явілася інфармацыя аб тым, што «намеснік губернатара Вадзім Арцёмаў даручыў кіраўніку ГУ МУС Расеі Растоўскай вобласці арганізаваць суправаджэнне калоны з «гуманітаркай».

Раней пастаянная прадстаўніца ЗША пры ААН Саманта Паўэр заяўляла, што ЗША будуць разглядаць, як прамое ўварванне, правядзенне Расеяй у аднабаковым парадку аперацыі ў дастаўцы гуманітарнай дапамогі ва Украіну. Заходнія лідары заявілі, што пастаўка гуманітарнай дапамогі без згоды Кіева адклікнецца новымі санкцыямі.

Нагадаем, ва Украіну накіроўваецца аўтакалона з РФ, якая, як сцвярджае расейская старана, вязе гуманітарную дапамогу для жыхароў Данбаса. Пры гэтым у Чырвоным Крыжы, што каардынуе такія місіі, пакуль нічога не ведаюць пра месцазнаходжанне гуманітарнага канвою з РФ, а таксама аб маршруце яго накіравання.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках