25 красавiка 2024, Чацвер, 5:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат Дзярждумы: Ад вайны з Украінай нас аддзяляе тонкая мяжа

14
Дэпутат Дзярждумы: Ад вайны з Украінай нас аддзяляе тонкая мяжа

Канфлікт у Данбасе можа стаць вельмі доўгім.

Пра гэта заявіў на сустрэчы з жыхарамі крымскай Балаклавы старшыня думскага камітэта міжнародных спраў Аляксей Пушкоў, піша РБК.

Як распавёў супрацоўнік прэс-службы "Адзінай Расеі", свой выступ дэпутат пачаў са слоў пра тое, што Расею ад вайны з Украінай аддзяляе "тонкая рыса". Гэтыя словы прагучалі ў адказ на пытанне аб тым, чаму Масква не рэагуе на "абстрэлы сваёй тэрыторыі" стварэннем беспалётнай зоны над паўднёвым усходам Украіны.

Са слоў Пушкова, гэта можа быць вельмі доўгі канфлікт, паколькі "Украіне будуць дапамагаць Еўропа і ЗША, і збольшага, у гэтым і палягае мэта іх дзеянняў. І патруляванне ўкраінскай паветранай прасторы нашымі самалётамі можа справакаваць пачатак гэтага канфлікту", - растлумачыў ён.

"Усе заявы Кіева аб тым, што расейскую тэрыторыю абстрэльваюць апалчэнцы - хітрыкі, - працягвае Пушкоў. - Мы жорстка папярэдзілі іх аб магчымых мерах у адказ, пакуль рэакцыі няма".

Кіеў зняпраўджвае датычнасць украінскіх вайскоўцаў да абстрэлаў тэрыторыі Расеі. Экспэрты мяркуюць, што абвінавачваннямі ў гэтым Масква паспрабуе апраўдаць магчымае ўварванне на тэрыторыю Украіны.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках