28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Яндэкс» упершыню зафіксаваў у Менску 10-бальныя коркі

«Яндэкс» упершыню зафіксаваў у Менску 10-бальныя коркі

Узровень коркаў у Менску 14 жніўня ўпершыню склаў максімальныя 10 балаў.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе кампаніі «Яндэкс».

Праз дождж на менскіх аўтадарогах з самой раніцы склалася вельмі складаная сітуацыя. Упершыню за ўвесь час вядзення назіранняў (з лістапада 2013) сэрвіс «Яндэкс» ацаніў сітуацыю з коркамі ў 10 балаў. Прычым яшчэ а 8:00 загружанасць дарог не перавышала і звычайныя 2 балы, але затым рэзка вырасла і да 09:15 дасягнула максімуму.

Праўда, сітуацыя досыць хутка стала паляпшацца: да 10:00 «святлафор» «Яндэкса» паказаў ужо 5 балаў, што зрэшты на 2 балы вышэй за звычайны ўзровень. Агулам жа ў летнія дні ў Менску назіраецца нізкая загружанасць дарог. Так, звыклы ўзровень для гэтага часу складае ўсяго 4 балы.

Найбуйнейшыя заторы ў ранішні час пік 14 жніўня прыйшліся на праспекты Незалежнасці, Дзяржынскага, Пушкіна і Жукава, кальцавую дарогу і вуліцу Прытыцкага. Даўжыня асобных коркаў перавышала 5 км.

Фота: @lira_ksiu

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках