28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белтэлекам» заблакаваў charter97.org для беларусаў

207
«Белтэлекам» заблакаваў charter97.org для беларусаў

Дзяржаўны манапаліст заблакаваў доступ да Хартыі'97 з Беларусі.

Праблемы з доступам пачаліся блізу 18:00. Наведвальнікі паведамлялі ў рэдакцыю, што не могуць зайсці на сайт і з Беларусі, але пры выкарыстанні проксі сайт быў даступны.

Пад блакаванне патрапілі кліенты byfly, Атлант Тэлекам, Космас ТБ, Velcom, МТС, Life, Белінфанэт і многіх іншых больш дробных інтэрнэт-правайдэраў.

Расследаванне паказала, што блакаванне ўсталяванае на шлюзе дзяржаўнай сеткі перадачы звестак "Белпак" (структурнае падраздзяленне РУП "Белтэлекам"), праз якую ў інтэрнэт падлучаныя астатнія правайдэры. На малюнку ніжэй відаць, што пры спробе зайсці на charter97.org перадача звестак абрываецца на asbr1.net.belpak.by (93.85.80.66). Верагодна, сайт блакуюць паводле ip-адрасоў. Мы паспрабавалі замяніць IP, але новы адрас прапрацаваў не больш за 10 хвілін.

Рэдакцыі пакуль не ўдалося звязацца з прадстаўнікамі "Белтэлекама". Прычына блакавання невядомая.

Раней расейскі магістральны аператар сувязі "Ростелеком" унёс charter97.org у чорны спіс, праз што доступ да Хартыі'97 прапаў для ўсіх карыстальнікаў інтэрнэт-правайдэраў, у тым ліку і беларускіх, якія падлучаныя ў Глабальную сетку праз «Ростелеком». Раскамнадзор унёс некалькі артыкулаў Хартыі'97 у «чорны спіс», аднак аб поўным блакаванні сайта гаворкі не ішло. Дамен charter97.org не знаходзіцца ў рэестры Раскамнадзору. «Ростелеком» пайшоў далей і цалкам блакаваў доступ да нашага сайта. Тады разблакаваць доступ да сайта з Беларусі ўдалося на працягу некалькіх гадзін.

У гэтым выпадку доступ абмежаваны непасрэдна беларускім дзяржаўным інтэрнэт-правайдэрам. Беларускае заканадаўства не прадугледжвае блакавання сайта для ўсіх інтэрнэт-карыстальнікаў і такое блакаванне з'яўляецца грубым парушэннем нават тых дыктатарскіх законаў, якія прынятыя ў Беларусі.

Напісаць каментар 207

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках