29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Лунінцам згарэла 300 тон сена

13
Пад Лунінцам згарэла 300 тон сена

Падчас начнога пажару на складзе ў вёсцы Лунін Лунінецкага раёна Берасцейскай вобласці знішчанае ўсё сена, якое захоўвалася там.

Як распавёў прэс-сакратар Берасцейскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, інфармацыя аб пажары на сенаскладзе, які належыць СВК «Лунінскі», паступіла ў раённы аддзел надзвычайных сітуацый 17 жніўня блізу 2 гадзін ночы. Да моманту прыбыцця пажарных будынак быў цалкам ахоплена агнём.

Агнём знішчаны дах будынка сенасклада і усё сена, што захоўвалася там (300 тон) і сцірта саломы ў рулонах (80 тон), што стаяла побач. Ніхто з людзей не пацярпеў.

Будынак сенасклада - 1982 пабудовы, сцены цагляныя, дах шыферны. Прычына пажару высвятляецца.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках